Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:16 ]  Катастрофа самалёта ў Іране


ТЭГЕРАН У выніку катастрофы іранскага ваенна-транспартнага самалёту маркі АН-24 загінулі 302 чалавекі, паведамляе афіцыйнае іранскае інфамацыйнае агенства. Сярод загіблых – 284 вайскоўцы элітных частак Рэвалюцыйнай гвардыі і 18 сябраў экіпажу. Самалёт разьбіўся ў сераду, рыхтуючыся да пасадкі на аэрадроме гораду Кэрман. Прычына катастрофы пакуль не аб’яўленая, аднак сьледчыя мяркуюць, што ёй маглі стаць дрэнныя ўмовы надвор’я. Катастрофа стала найвялікшай паводле колькасьці ахвяраў авіятрагедыяй у гісторыі Ірана.
XS
SM
MD
LG