Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:55 ]  Скасаваны вiзыт у Маскву лiтоўскага вiцэ-мiнiстра


ВІЛЬНЯ. Вiзыт у Маскву намесьнiка мiнiстра замежных справаў Лiтвы Юстаса Палецкiса быў скасаваны менш чым за 12 гадзiнаў да заплянаванага ад’езду. Афiцыйная вэрсiя – “зьмены ў графiку працы вiцэ-мiнiстра”. Паводле неафiцыйнай iнфармацыi, у адносiнах памiж Вiльняй i Масквой апошнiмi днямi зьявiлася напружаньне. Рэч у тым, што Лiтва дала сваё грамадзянства неафiцыйнаму амбасадару Чачэнii i дазволiла разьмесьцiць незалежнiцкi сайт kavkaz.org на сэрвэры прыватнай тэлекамунiкацыйнай кампанii.
XS
SM
MD
LG