Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:42 ]  Турэччына гандлюецца з ЗША


ВАШЫНГТОН. Прэсавы сакратар Белага Дому Ары Фляйшэр сёньня заявіў, што Злучаныя Штаты зрабілі апошнюю прапанову Турэччыне ў пытаньні эканамічнай дапамогі. Такую дапамогу можна будзе атрымаць ў абмен на доступ да турэцкiх базаў у магчымай ваеннай апэрацыi супраць Іраку. ЗША прапанавалі Турэччыне 6 мільярдаў даляраў грантаў, а таксама гарантыі крэдытаў на 20 мільярдаў. Аднак, паводле амэрыканскіх крыніцаў, Турэччына хацела б атрымаць больш за 30 мільярдаў даляраў дапамогі. Сёньня лiдэр кiруючай турэцкай партыi Тайiп Эрдаган паведамiў, што турэцкi парлямэнт на гэтым тыднi не зьбiраецца ставiць на галасаваньне пытаньне аб доступе да сваiх базаў для амэрыканскiх войскаў.
XS
SM
MD
LG