Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:50 ]  Прэзыдэнцкія выбары ў Арменіі


ЕРЭВАН Сёньня ў Арменіі праходзяць прэзыдэнцкія выбары – чацьвёртыя пасьля здабыцьця незалежнасьці краіны. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуе 9 кандыдатаў, у тым ліку і цяперашні прэзыдэнт Робэрт Качаран. Сацыялягічныя апытаньні паказваюць, што Качаран можа набраць звыш 50 адсоткаў галасоў ужо ў першым туры. Асноўныя ягоныя канкурэнты -- Арташэс Гегамян і Стэпан Дэмірчан, сын былога кіраўніка Арменіі савецкага часу. За выбарамі будуць сачыць каля дзьвюхсот міжнародных назіральнікаў
XS
SM
MD
LG