Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:46 ]  Пагаршаюцца дачыненьне ЗША і КНДР


ВАШЫНГТОН Прэсавы сакратар Белага Дому Ары Флэйшар назваў намер КНДР выйсьці з мірнай дамовы 1953 году “прадказальным шэрагам пагрозьлівых заяваў” з боку Пхэньяна. Нядаўна прадстаўнік паўночнакарэйскай арміі заявіў, што КНДР гатовая выйсьці з дамовы ў адказ на нарошчваньне ЗШ ваеннай прысутнасьці ў рэгіёне. У сваю чаргу міністр замежных справаў Паўночнай Карэі назваў нелягічным нежаданьне Вашынгтона пайсьці на двухбаковыя перамовы. КНДР жадае заключэньня пакту аб ненападзе са ЗШ, аднак Вашынгтон патрабуе міжнародных перамоваў пра дэмантаж карэйскай ядзернай праграмы. Сытуацыя вакол КНДР абвастрылася пасьля таго, як Пхэньян у канцы мінулага году заявіў пра аднаўленьне сваёй ядзернай праграмы і рпа выхад з дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі
XS
SM
MD
LG