Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:56 ]  Колькасьць ахвяраў у карэйскiм мэтро можа павялiчыцца


СЭУЛ. Афіцыйныя асобы Паўдзённай Карэі паведамілі, што колькасьць ахвяраў пажару ў мэтро гораду Дэгу можы быць значна большай за пакуль афiцыйна абвешчаныя 120 чалавек. Нічога невядома аб лёсе яшчэ прыкладна 150 пасажыраў. Ёсьць падазрэньнi, што пажар быў вынiкам падпалу. Паліцыя заявіла, што затрыманы падазроны, якi сам атрымаў апёкi падчас пажару. Пакуль нiчога не гаворыцца аб магчымых матывах злачынства, але паліцыя кажа, што затрыманы 56-гадовы мужчына раней лекаваўся ад псыхiчнага захворваньня. Дэгу, якi месьцiцца ў 300 кiлямэтрах на паўдзённы ўсход ад Сэула, гэта трэцi па вялiчынi горад Карэi. Ён мае два з паловай мiльёны насельнiкаў.
XS
SM
MD
LG