Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:20 ]  Вынікі саміту Эўразьвязу


БРУСЭЛЬ Учора ў Брусэлі прайшоў саміт лідараў дзяржаваў Эўразьвязу, у вынку якога была прынятая сумесная дэклярацыя ў справе Іраку. Кіраўнікі краінаў Эўразьвязу папярэдзілі Багдад аб неабходнасьці неадкладна раззброіцца і цалкам супрацоўнічаць з ваеннымі інспэктарамі ААН. У дакумэнце таксама гаворыцца, што ваенная акцыя застаецца апошнім, гранічным сродкам, і ў Багдада ёсьць шанец для мірнага разьвязаньня сытуацыі. Нямецкі канцлер Гэрхард Шродэр заявіў, што Нямеччына успрыняла жаданьне іншых краінаў, дазволіўшы ўнесьці ў рэзалюцыю спасылку на магчымае ўжыцьцё сілы. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак адзначыў, што міні-крызіс у Эўразьвязе завершыўся, аднак Шырак запэўніў, што Францыі па-ранейшаму супраць прыняцьця Радай Бясьпекі ААН новай рэзалюцыі ў справе Іраку.
XS
SM
MD
LG