Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:05 ]  Сёньня пройдзе саміт Эўразьвязу


БРУСЭЛЬ Сёньня ў сталіцы Бэльгіі пройдзе саміт краінаў Эўразьвязу, на якім будзе прадпрынятая спроба выпрацаваць агульную пазыцыю ў ірацкім крызісе. Пакуль Эўразьвяз падзелены паміж тымі, хто выступае за далейшыя дыпляматычныя крокі, і тымі, хто падтрымлівае пазыцыю ЗША. Прэм’ер-міністр Бэльгіі Гай Вэрхофштат заявіў, што, на ягоную думку, масавыя дэманстрацыі пратэсту супраць вайны ў Іраку, якія прайшлі ў сыботу, дапамогуць Эўразьвязу прыйсьці да сумеснай пазыцыі. У нядзелю ў Каіры міністры замежных справаў арабскіх дзяржаваў прынялі сумеснае камунікэ, у якім заявілі, што краіны-сябры арганізацыі не павінны аказваць падтрымкі ваеннай апэрацыі супраць Іраку
XS
SM
MD
LG