Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:03 ]  NATO знайшло кампраміс наконт абароны Турцыі


БРУСЭЛЬ Краінам НАТО удалося пераадолець рознагалосьсі наконт ваеннай дапамогі Турцыі ў выпадку пачатку вайны з Іракам. Пасьля перамоваў, якія працягваліся ўчора ўвесь дзень, Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан абвесьціў, што салідарнасьць урэшце перамагла. Станоўчае для Турцыі рашэньне было прынятае ў Брусэлі на паседжаньні Камітэту абароннага плянаваньня НАТО, у які не ўваходзіць Францыя. На гэтым паседжаньні Нямеччына і Бэльгія зьнялі свае ранейшыя пярэчаньні. У заключную заяву, аднак, быў устаўлены пункт, што НАТО працягвае падтрымліваць намаганьні ААН у мірным разьвязаньні крызіса
XS
SM
MD
LG