Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:12 ]  Грэкі-кіпрыёты абралі новага прэзыдэнта


КІПР. На сёньняшніх прэзыдэнцкіх выбарах у грэцкай, паўднёвай частцы Кіпра лідэр апазыцыі Тасас Папан-допулас перамог дзейнага прэзыдэнта грэкаў-кіпрыётаў Глаўкаса Клерыдэса. Паводле абнародаваных міністрам унутраных справаў Кіпра лічбаў, Папан-допулас набраў 51,5 працэнта галасоў, дзеючы прэзыдэнт – менш за 39 працэнтаў. Як паведаміла дзяржаўнае тэлебачаньне Кіпра, прэзыдэнт Клерыдэс пазваніў лідэру апазыцыі і павіншаваў яго зь перамогай. Новаму прэзыдэнту 69 гадоў. Ён заявіў, што зьбіраецца ўнесьці зьмены ў праект ААН па мірным аб’яднаньні вострава.
XS
SM
MD
LG