Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:10 ]  У Вене праваліліся перамовы аб урадавай кааліцыі


ВЕНА. Сёньня тут безвынікова скончыліся перамовы аб стварэньні ўрадавай кааліцыі паміж Народнай партыяй і “зялёнымі”. Бакам не ўдалося пераадолець рознагалосьсяў у пытаньнях пэнсійнай рэформы, аплаты за вышэйшую адукацыю і закупкі новых узбраеньняў. На парлямэнцкіх выбарах у лістападзе летась Народная партыя атрымала найбольшую колькасьць галасоў. Чакаецца, што яе лідэр, канцлер Аўстрыі Вольфганг Шусэль паспрабуе сфармаваць ўрад меншасьці.
XS
SM
MD
LG