Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:09 ]  ЗША ня маюць намеру пачынаць перамовы з Паўночнай Карэяй


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты ня маюць намеру пачынаць наўпроставыя перамовы з Паўночнай Карэяй для ўрэгуляваньня крызысу вакол ядзернай праграмы Пхэньяну. Аб гэтым заявіла ў тэлеінтэрвію дарадца прэзыдэнта ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Кандаліза Райс. Паводле яе словаў крызыс не зьяўляецца двухбаковай праблемай, але закранае інтарэсы Японіі, Кітаю і Расеі. Кандаліза Райз выказалася ў падтрымку рашэньня МАГАТЭ вынесьці абмеркаваньне ядзернай праграмы Пхэньняну на Раду Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG