Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:07 ]  ЗША могуць не атрымаць дазволу Турэччыны разьмесьціць там свае войскі


АНКАРА. Міністар замежных справаў Турэччыны Ясар Якіс заявіў, што Злучаныя Штаты ня могуць неадкладна атрымаць дазвол на разьмяшчэньне на тэрыторыі яго краіны дзясяткаў тысячаў вайскоўцаў для магчымай вайны ў Іраку. Якіс сказаў, што атрымаць на гэта згоду парлямэнту на наступным тыдні, як гэта плянавалася, будзе цяжка. Раней турэцкі ўрад пад націскам ЗША заявіў, што парлямэнт Тцрэччыны можа разгледзець гэтую прапанову 18 лютага, аднак пазьней прэм’ер-міністар Абдулаг Гуль паведаміў, што парлямэнт магчыма будзе чакаць новай рэзалюцыі ААН па Іраку.
XS
SM
MD
LG