Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:23 ]  Кандаліза Райз заявіла, што ЗША блізкія, каб перастаць чакаць дыпляматычнай разьвязкі ірацкага крызысу


ВАШЫНГТОН.Дарадца прэзыдэнта Злучаных Штатаў у пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Кандаліза Райз заявіла, што Злучаныя Штаты блізкія да таго, каб перастаць чакаць дыпляматычнага ўрэгуляваньня крызысу вакол Іраку. На думку Кандалізы Райз заклікі даць інспэктарам больш часу аслабляюць ціск на Садама Гусэйна. У выступе, які трансьлявала тэлебачаньне, Райз сказала, што Вашынгтон намагаецца, каб Рада Бясьпекі ААН прыняла новую рэзалюцыю па Іраку. Прэзыдэнт Францыі ў інтэрвію часопісу “Time” заклікаў даць інспэктарам больш часу, але і ня выключыў магчымасьць вайны, калі мірнае разбраеньне стане немагчымым.
XS
SM
MD
LG