Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:20 ]  Пяцёра актывістаў групоўкі Хамас загінулі падчас выбуху на фэрме


ГАЗА. Прынамсі пяцёра палестынскіх актывістаў з ісьлямісцкай групоўкі Хамас загінулі сёньня падчас выбуху на фэрме на поўдзень ад гораду Газа. Абставіны выбуху пакуль няясныя. Тры іншыя чалавекі былі параненыя. Лідэр групоўкі Хамаз Абдэль-азіз аль-Рантысі заявіў, што за гэтым, як ён сказаў, забойствам стаіць Ізраіль.
XS
SM
MD
LG