Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:13 ]  Іран згадзіўся супрацоўнічаць зь ведамствам правоў чалавека ААН


ТЭГЕРАН. Іран выказаў гатоўнасьць супрацоўнічаць зь ведамствам правоў чалавека ААН , дэлегацыя якога прыбыла ў Тэгеран для расьсьледаваньня парушэньняў правоў іранскіх грамадзянаў. Міністар замежных справаў Ірану Камаль Харазі паведаміў, што яго ўрад пагадзіўся з прапанаваным ААН плянам працы сваіх спэцыялістаў. Ім, у прыватнасьці, будзе дазволена наведаць турмы ў некалькіх гарадах і сустрэцца з прадстаўнікамі іранскіх судовых врганаў, якія вядомыя сваім рэлігіным кансэрватызмам.
XS
SM
MD
LG