Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:19 ]  Камітэт абарончага плянаваньня НАТО пачаў абмяркоўваць пытаньне абароны Турэччыны


БРУСЭЛЬ. Сёньня камітэт абарончага плянаваньня НАТО пачаў абмяркоўваць пытаньне абароны Турэччыны ў выпадку вайны зь Іракам. На мінулым тыдні Францыя, Бэльгія і Нямеччына наклалі вэта на прапанаваны Злучанымі Штатамі плян умацаваньня абароны Турэччыны, што прывяло да крызысу ў НАТО. Учора, аднак, прэм’ер-міністар Бэльгіі Гі Верхоф-стадт заявіў, што плян абароны Турэччыны можа быць прыняты, калі будзе мець выключна абарончы характар. Удзел у паседжаньні бяруць прадстаўнікі 18-ці з 19 членаў НАТО, бо Францыя не зьяўляецца членам камітэту абарончага плянаваньня.
XS
SM
MD
LG