Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:18 ]  Больш за 200 тысяч аўстралійцаў узялі ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць вайны ў Іраку


СЫДНЭЙ. АЎСТРАЛІЯ. Больш за 200 тысяч чалавек узялі сёньня ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць вайны ў Іраку. Антываенныя акцыі адбыліся таксама ў гарадах Адэляіда, Брысбэн і Дарвін. Прэм’ер-міністар Аўстраліі Джон Хаўрад, які зьяўляецца прыхільнікам жорсткай лініі ЗША адносна Іраку, заявіў, што антываенныя выступы не адбіваюць сапраўдных настрояў у аўстралійскім грамадзтве. Учора антываенныя акцыі адбыліся больш чым у тысячы гарадоў сьвету. У іх, паводле апошніх дадзеных, узялі ўдзел да 10-ці мільёнаў чалавек.Самыя масавыя маніфэстацыі адбыліся ў Рыме, Лёндане, Нью-Ёрку, Парыжы і Бэрліне.
XS
SM
MD
LG