Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:48 ]  Новы камандуючы - за больш цеснае супрацоўніцтва з афганскай паліцыяй


Афганістан. Новы камандуючы міжнароднымі вайсковымі сіламі ў Кабуле нямецкі генэрал Норбэрт вай Хайст мае намер ўмацаваць супрацоўніцтва з афганскай паліцыяй перад усеагульнымі выбарамі, якія павінны адбыцца ў будучым годзе. Генэрал заявіў пра неабходнасьць пашырыць сумеснае патруляваньне, паколькі ўжо ў канцы года Лоя Джырга – вышэйшы прадстаўнічы ворган краіны – павінен прыняць новую Канстытуцыю. Міратворчыя сілы, якія дзейнічаюць у Афганістане паводле мандату ААН, налічваюць больш як 4 тысячы вайскоўцаў з 22-ух краінаў.
XS
SM
MD
LG