Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:13 ]  Чатыры вайскоўцы загінулі ў сэктары Газа


Ярусалім. У сэктары Газа каля яўрэйскага паселішча падарваўся ізраільскі танк. Чатыры вайскоўцы загінулі. Адказнасьць узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка “Хамас”. Днямі ў сутыкненьнях з ізраільскімі вайскоўцамі былі забітыя два актывісты “Хамас”. Учора ізраільскія войскі зруйнавалі трынаццаць дамоў палестынскіх баевікоў у лягеры уцекачоў Рафах на поўдні сэктару Газа.
XS
SM
MD
LG