Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:10 ]  Тоні Блэр заклікае не згубіць шанец ў справе раззбраеньня Хусэйна


Лёндан. Прэмьер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр заявіў, што для праверак ірацкіх абектаў інспэктарам ААН будзе прадастаўлены дадатковы час. Аднак Блэр папярэдзіў ААН, што празмерна доўгі час інспекцыяў можа негатыўна адбіцца на аўтарытэце гэтай арганізацыі. Блэр перакананы, што сусьветная супольнасьць не павінна згубіць шанец раззброіць Саддама Хусэйна. Злучаныя Штаты і Вялікабрытанія лічаць, што Ірак хавае інфармаыю аб зброі масавага зьнішчэньня і дамагаюцца прыняцьця новай рэзалюцыі ААН, якая б дазваляла прымяненьне сілы супраць Багдаду.
XS
SM
MD
LG