Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:16 ]  Рэакцыя на даклад Блікса


НЬЮ-ЁРК Пасьля справаздачы Ганса Блікса і Аль-Барадэя, пазыцыя 5-ці сталых сябраў Рады Бясьпекі ААН ў справе Іраку ў асноўным не зьмянілася. Паводле слоў міністра замежных справаў Францыі Дэ Вілепэн, са справаздачы Блікса і Аль Барадэя вынікае, што міжнародныя інспэктары павінны працягваць сваю працу. Паводле расейскага міністра замежных справаў Ігара Іванова, існуе ўнікальная магчымасьць мірнай разьвязкі канфлікту. Іваноў заклікаў ААН усяляк дапамагчы інспэктарам у працы. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сказаў, што апошнія зьмены Іраку ў стаўленьні да інспэктараў недастатковыя, каб прызнаць, што Багдад выконвае патрабаваньні аб раззбраеньні.
XS
SM
MD
LG