Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:14 ]  Кіраўнік групы інспэктараў ААН Ганс Блікс прадставіў у Радзе Бясьпекі новую справаздачу ў справе Іраку


НЬЮ ЁРК: Кіраўнік групы інспэктараў ААН - Ганс Блікс і дырэктар Міжнароднага Агенцтва Атамнай Энэргэтыкі мухамад Аль-Барадэй выступілі сёньня ў Радзе Бясьпекі ААН з новай справаздачай ў справе разбраеьня Іраку. Мы ня можам выразна пацьвердзіць, што зброя масавага зьнішчэньня ў іраку існуе, або што яе няма-сказаў Блікс. Ён адзначыў некаторы прагрэс ў пытаньні супрацоўніцтва Багдаду з інспэктарамі, аднак палічыў яго недастатковым. Мяркуецца, што сёньняшнія слуханьні ў Радзе Бясьпекі будуць мець вырашальнае значэньне для далейшых крокаў у справе Іраку. Абшырней пра гэта слухайце ў нашай сёньняшняй праграме.
XS
SM
MD
LG