Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:17 ]  Newsweek піша пра сувязі Лукашэнкі з Іракам


У апошнім нумары ўплывовага амэрыканскага часопісу Newsweek зьмешчаны артыкул “Сувязі Лукашэнкі”. Гаворка ідзе пра беларуска-ірацкае супрацоўніцтве ў галіне зброі. Паведамляецца, што два месяцы таму ЗША звярнуліся ў камітэт ААН у справе санкцыяў супраць Іраку, каб забараніць палёт чарговага самалёту з Менску ў Багдад. Падазрэньне выклікаў пералік таго, што знаходзілася на борце. Рэйс быў затрыманы на некалькі гадзінаў. Шмат якія высокапастаўленыя менскія чыноўнікі, у тым ліку і са сфэры Ваенна-прамысловага комплексу, рэгулярна наведваюць Багдад. У часопісе называецца імя Леаніда Козіка. Выказваецца падазрэньне, што па беларускім каналам ідзе пастаўка ў Ірак расейскай зброі. Адміністрацыя Буша, піша часопіс, шукае сувязі паміж Іракам і Аль-Каедай. Выглядае, што і сувязі Лукашэнкі таксама ў цэнтры ўвагі. Часопіс зьмяшчае фотаздымак Лукашэнкі ў вайсковай палявой форме, з аўтаматам з аптычным прыцэлам, і вельмі нагадвае знакаміты здымак Сталіна за зьездзе ВКПб са стрэльбай. Подпіс пад фотаздымкам – “Яго імя Лука. Беларускі босс ізноў на прыцэле ў Амэрыкі”.
XS
SM
MD
LG