Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:06 ]  Шарона могуць судзіць,калі ён ня будзе прэм'ерам


БРУСЭЛЬ Вышэйшы апэляцыйны суд Бэльгіі сёньня пастанавіў, што пазоў па абвінавачваньні прэм’ер-міністра Ізраілю Арыеля Шарона ў гэнацыдзе можа быць разгледжаны пасьля таго, як Шарон пакіне сваю пасаду. Пазоў быў пададзены палестынцамі, якія лічаць Шарона адказным за разню ў лягерах уцекачоў Сабра і Шаціла ў 1982 годзе. Шарон тады быў міністрам абароны Ізраілю. Ізраіль, абураны гэтым рашэньнем, адклікаў свайго амбасадара з Бэльгіі для кансультацыяў. У Бэльгіі ўжо 10 гадоў дзейнічае закон, які дазваляе прыцягваць да суду грамадзяніна любой краіны, абвінавачанага ў генацыдзе і злачынствах супраць чалавецтва
XS
SM
MD
LG