Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:16 ]  Іран адзначыў 24-ю гадавiну Ісьлямскай рэвалюцыi


ТЭГЭРАН Іран адзначыў 24-ю гадавiну Ісьлямскай рэвалюцыi пад антыамэрыканскiмi лёзунгамi. У часе арганiзаваных дзяржавай дэманстрацыяў iранцы пратэставалi супраць магчымай вайны ЗША у Іраку i супраць амэрыканскiх абвiнавачаньняў Ірану ў падтрымцы тэрарыстаў i распрацоўцы зброi масавага зьнiшчэньня. У часе цырымонii ў Тэгэране прэзыдэнт Махамад Хатамi заявiў, што ЗША ня спыняцца на Іраку i засьцярог супраць магчымай гегемонii ЗША ў рэгiёне
XS
SM
MD
LG