Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:56 ]  НАТО ня можа пераадолець рознагалосьсі


БРУСЭЛЬ Надзвычайнае паседжаньне НАТО, на якiм мелася вырашацца пытаньне пра дапамогу Турэччыне ў выпадку пачатку вайны супраць Іраку i якое сёньня двойчы адкладвалася, завершылася празь 15 хвiлiнаў. Дыпляматы гавораць, што яны ня здолелі пераадолець разнагалосьсi ў iрацкiм пытаньнi. Рада НАТО сустрэнецца заўтра зноў. Учора Францыя, Нямеччына i Бэльгiя заблякавалi просьбу Турэччыны дапамагчы ёй у выпадку вайны з Іракам. Тры краiны лiчаць, што такая дапамога азначала б пададзены знак, што вайна супраць Іраку распачалася i дыпляматычныя захады вычарпаныя. У Вашынгтоне прэсавы сакратар Белага Дому Ары Флэйшэр заявіў, што Францыя, Нямеччына і Бэльгія самі сабе ізалююць, проціпастаўляючы сабе пазыцыі астатніх 16 сябраў НАТО.
XS
SM
MD
LG