Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:42 ]  ЗША будуць пазьбягаць нявінных ахвяраў


НЭШВІЛ, ЗША Сёньня падчас сустрэчы з журналістамі рэлігійных радыёстанцыяў Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падкрэсьліў, што Садам Хусэйн уяўляе пагрозу для Амэрыкі, яе сяброў і саюзьнікаў. Выступаючы ў горадзе Нэшвіл у штаце Тэнесі, Буш паведаміў, што калі ЗША пачне вайну супраць Іраку, ваенныя зробяць усё магчымае, каб пазьбегнуць нявінных ахвяраў. Раней сёньня прадстаўнік Белага Дому Скот Маккленан заявіў, што Хусёйн разьмяшчае свае войскі ў цывільных раёнаў краіны, каб выкарыстоўваць мірных людзей у якасьці шчытоў у выпадку вайны.
XS
SM
MD
LG