Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:41 ]  Сумесная дэклярацыя наконт Іраку Нямеччыны, Францыі і Расеі


ПАРЫЖ Францыя, Нямеччына і Расея прынялі сумесную дэклярацыю наконт Іраку. Яны заклікалі да ўзмацненьня інспэкцыяў у Іраку і заявілі, што варта выкарыстаць ўсе мірныя сродкі для разбраеньня Багдаду. Сумесную заяву зачытаў прэзыдэнт Францыі Жак Шырак на прэсавай канфэрэнцыі ў Парыжы ў прысутнасьці Прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Шырак лічыць, што ўсё яшчэ існуе альтэрнатыва вайне. Паводле францускага лідара, нічога не апраўдывае вайну ў Іраку, а раззбраеньне Багдаду павінна быць дасягнутае праз інспэкцыі ААН.
XS
SM
MD
LG