Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:12 ]  ЗША заклапочаныя ядзернай актыўнасьцю Ірану


ВАШЫНГТОН Прадстаўнік дзяржсакратара ЗША Рычард Баўчар паведаміў, што Злучаныя Штаты выказваюць сур’ёзную заклапочанасьць наконт ядзернай актыўнасьці Ірану. Гэтак Баўчар пракамэнтаваў учорашнюю заяву іранскага прэзыдэнта Махамада Хатамі, што Іран адкрыў радовішчы горнага ўрану і ўжо пачаў іх распрацоўваць. Паводле Баўчара, Вашынгтон заклапочаны магчымасьцю Тэгерана сэкрэтна разьвіваць праграму ядзернага ўзбраеньня.
XS
SM
MD
LG