Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:15 ]  ЗША будуць весьці перамовы з Паўночнай Карэяй адносна ядзернай праграмы гэтай краіны


ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл заявіў, што ЗША будуць весьці перамовы з Паўночнай Карэяй у спробе разьвязаць крызыс вакол ядзернай праграмы гэтай краіны. У той самы час Паўэл заявіў, што сьвет не павінен дазваляць Паўночнай Карэі дыктаваць тэрміны такіх перамоваў. Паўночная Карэя неаднаразова адхіляла любое міжнароднае пасярэдніцтва і заклікала да наўпростага дыялёгу са Злучанымі Штатамі. Павелічэньне вайсковай прысутнасьці ЗША ў рэгіёне Пхэньян разглядае як падрыхтоўку да ваенных дзеяньняў.
XS
SM
MD
LG