Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:41 ]  У пятніцу Нямеччына й Францыя пададуць Радзе Бясьпекі ААН плян раззбраеньня Іраку


МЮНХЭН. У пятніцу Нямеччына й Францыя пададуць у часе паседжаньня Рады Бясьпекі ААН плян раззбраеньня Іраку, закліканы не дапусьціць ваеннага канфлікту. Як паведаміў міністар абароны Нямеччыны Пэтэр Штрук, дакумэнт прадугледжвае дыслякацыю ў Іраку войска ААН – каб забясьпечыць эфэктыўную працу інспэктараў і кантроль ірацкіх ваенных праграмаў. Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў заявіў, што Масква гатовая падтрымаць плян. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл скрытыкаваў плян, які, на ягоную думку, не дапаможа разьвязаць ірацкай праблемы. Паўэл выказаў спадзяваньне, што ў пятніцу Рада Бясьпекі ААН ухваліць рэзалюцыю, якая прадугледжвае магчымасьць ужываньня сілы супраць Іраку.
XS
SM
MD
LG