Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:39 ]  Прагрэс у супрацоўніцтве паміж Іракам і ААН


БАГДАД. Кіраўнік групы ваенных інспэктараў ААН Ганс Блікс і дырэктар МАГАТЭ Мухамэд Эль-Барадзей закончылі двухдзённыя перамовы ў багдадзе. Блікс і Эль-Барадзей адзначылі прагрэс у супрацоўніцтве паміж Іракам і ААН. Ім былі перададзеныя новыя матэрыялы адносна ірацкіх распрацовак біялягічнай зброі і рактнай праграмы. Багдад, аднак, пакуль ня даў згоды на палёты заходняй разьведавіяцыі над сваёй тэрыторыяй, але паабяцаў адказаць да пятніцы. У пятніцу ж ваенныя інспэктары пададуць у Раду Бясьпекі ААН новы даклад пра вынікі пошукаў у Іраку зброі масавага зьнішчэньня.
XS
SM
MD
LG