Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:11 ]  Адпраўка войскаў ААН у Ірак -- не альтэрнатыва ваеннай апэрацыі


МЮНХЭН. Нямеччына і Францыя выставілі сумесную дыпляматычную ініцыятыву ў справе недапушчэньня вайны ў Іраку. Сёньня міністар абароны Нямеччыны Пэтэр Штрук паведаміў, што плян прадугледжвае разьмяшчэньне ў Іраку войска ААН – дзеля забесьпячэньня большай эфэктыўнасьці працы інспэктараў кантролю ірацкіх ваенных праграмаў. Ён ня выключыў, што ў склад міжнародных сілаў увойдуць і нямецкія вайскоўцы. Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў, у часе прэсавай канфэрэнцыі ў Мюнхэне заявіў, што Масква можа падтрымаць гэтую прапанову – калі яна будзе вынесеная на абмеркаваньне Рады Бясьпекі ААН. Прадстаўнік Вялікай Брытаніі Чарльз Паўэл, пад час канфэрэнцыі ў справе бясьпекі, якая адбываецца ў Мюнхэне, заявіў, што адпраўка войскаў ААН у Ірак ня можа быць альтэрнатывай ваеннай апэрацыі.
XS
SM
MD
LG