Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:10 ]  Бэльгія блякуе дапамогу Турэччыне ў выпадку вайны супраць Іраку


БРУСЭЛЬ. Бэльгія заблякавала ў НАТА прыняцьцё пастановы пра дапамогу Турэччыне ў выпадку вайны супраць Іраку. Міністар замежных справаў Люі Мішэль заявіў, што адпаведную заяву зробіць пасол Бэльгіі пры штаб-кватэры НАТА. Паводле Люі Мішэля, падобнай пазыцыі трымаюцца Францыя й, магчыма, Нямеччына. Гэнэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан атрымае пісьмовае паведамленьне пра тое, што Бэльгія накладае вэта на папярэднюю пастанову супольнасьці ў гэтым пытаньні.
XS
SM
MD
LG