Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:18 ]  Лукашэнка ня мае права быць абраным на трэйці прэзыдэнцкі тэрмін


БАРЫСАЎ. У барысаўскім офісе праваабарончага цэнтру "Вясна" адбылася сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі з прадстаўнікамі філіяў апазыцыйных палітычных партыяў, дэмакратычных грамадзкіх арганізацыяў і журналістамі недзяржаўных СМІ. Удзельнікі сустрэчы пагадзіліся, што цяперашні кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ня мае права быць абраным на трэйці прэзыдэнцкі тэрмін. Апрача гэтага ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі наяўную сытуацыю з рэгістрацыяй кандыдатаў на выбары ў мясцовыя саветы й іншыя пытаньні.
XS
SM
MD
LG