Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:17 ]  Забіты адзін зь лідараў курдзкіх паўстанцаў


СУЛАЙМАНІЯХ (Ірак). На паўночным усходзе Іраку, недалёка ад места Халабджа іслямскія экстрэмісты забілі аднаго зь лідараў курдзкіх паўстанцаў Шаката Хаджы Мушыра. Баявікі групоўкі “Ансар аль-Іслям” падманам вывелі Мушыра да засады. У перастрэлцы загінулі яшчэ пяць асобаў і некалькі былі параненыя. У мінулым тыдні дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што “Ансар аль-Іслям” зьвязаная з “Аль-Кайдай” і з рэжымам ірацкага лідара Садама Гусэйна.
XS
SM
MD
LG