Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:16 ]  Чарговыя ахвяры ізраільска-палестынскага канфлікту


ЕРУСАЛІМ. Сёньня, у Паласе Газа, у часе спробы атакі на ізраільскі ваенны пост ня гэбрайскага паселішча Гаш-Кадыф, загінулі тры палестынскія жаўнеры. Прынамсі чацьвёра ізраільскіх вайскоўцаў былі лёгка параненымі. Палестынцы пад’ехалі да вайскоўцаў на машыне і адкрылі вагонь. Пазьней машына выбухнула. Цягам апошніх 28 месяцаў у ізраільска-палестынскім канфлікце загінулі 2933 асобы, зь якіх 2188 палестынцаў і 689 ізраільцаў.
XS
SM
MD
LG