Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:11 ]  Прэзыдэнцкія выбары ў Чарнагорыі


ПАДГОРЫЦА. Сёньня ў Чарнагорыі праходзяць паўторныя прэзыдэнцкія выбары. На палову дня на выбарчыя ўчасткі прыйшлі толькі 11.6% выбаршчыкаў, што нагадвае актыўнасьць у часе выбараў 22 сьнежня летась, калі ў выніку нізкай актыўнасьці выбаршчыкаў выбары не адбыліся. Асноўным прэтэндэнтам на пасаду кіраўніка краіны лічыцца цяперашні прэм’ер-міністар Філіп Вуянавіч, які летась атрымаў галасы 80% удзельнікаў выбараў. Усяго ў выбарах бяруць удзел 11 кандыдатаў. Першыя вынікі галасаваньня чакаюцца ўжо сёньня.
XS
SM
MD
LG