Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:08 ]  Ірак перадаў новыя дакумэнты пра ядзерныя распрацоўкі


БАГДАД. Кіраўнік групы ваенных інспэктараў ААН Ганс Блікс і дырэктар МАГАТЭ Мухамэд Эль-Барадзей другі дзень вядуць перамовы з ірацкім кіраўніцтвам у Багдадзе. Заходнія агэнствы паведамляюць што ірацкі бок перадаў Бліксу і Эль-Барадзею новыя дакумэнты ў справе ядзерных распрацовак у краіне. Адначасна, ваенныя экспэрты ААН, якія вядуць пошукі зброі масавага зьнішчэньня ў Іраку, агледзілі сёньня яшчэ 8 аб’ектаў, улучна з трыма заводамі вытворчасьці ракетаў і склад зброі. 14 лютага Рада Бясьпекі ААН разгледзіць даклад пра вынікі міжнародных ваенных інспэкцыяў у Іраку.
XS
SM
MD
LG