Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:06 ]  Нямецка-француская ініцыятыва супраць вайны ў Іраку


МЮНХЭН. Нямеччына й Францыя зьбіраюцца падаць Радзе Бясьпекі ААН плян, які проадугледжвае разьмяшчэньне ў Іраку ААНаўскага войска для падвышэньня эфэктыўнасьці працы інспэктараў. Галоўная мэта нямецка-францускай ініцыятывы – недапусьціць вайны ў Іраку. Пра гэта сёньня заявіў міністар абароны Нямеччыны Пэтэр Штрук. Паводле ягоных словаў, такі плян распрацаваны сумесна канцлерам ФРГ Гэрхардам Шродарам і прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам. Пры гэтым міністар ня выключыў удзелу нямецкага вайсковага кантынгэнту ў апэрацыі ААН у Іраку. Штрук адзначыў, што сёньня новы плян Шродар абмяркуе з расейскім прэзыдэнтам Пуціным, які цяпер візытуе ў Бэрліне.
XS
SM
MD
LG