Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:40 ]  Старшыня літоўскага Сойму за паскарэньне далучэньня Літвы да Эўразьвязу і НАТО


(БРУСЭЛЬ) Cтаршыня літоўскага Сойму Артурас Паўлаўскас на сустрэчы з кіраўніцтвам парлямэнту Бэльгіі выказаўся за як мага хутчэйшую ратыфікацыю дамоваў аб уступленьні Літвы ў Эўразьвяз і НАТО. Літва і яшчэ дзевяць краінаў-кандыдатак былі запрошаныя далучыцца ад Эўразьвязу летась у сьнежні падчас сустрэчы ў Капэнгагене. Дамовы аб уступленьні гэтыя краіны маюць падпісаць 16 красавіка ў Атэнах. Пратаколы аб далучэньні да НАТО Літва спадзяецца падпісаць сёлета ў сакавіку. Паўнапраўнай удзельніцай НАТО і Эўразьвязу Літва плянуе стаць да лета 2004 году
XS
SM
MD
LG