Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:26 ]  Лёндан крытыкуе праект Канстытуцыі Эўразьвязу


ЛЁНДАН. Вялікая Брытанія скрытыкавала толькі што абнародаваны праект канстытуцыі Эўрапэйскага Зьвязу. Лёндан выказаў сумненьне адносна мэтазгоднасьці вызначэньня Эўразьвязу як “фэдэратыўнага” і перадачы кіраўніцтву Эўразьвязу кантроля за зьнешней і эканамічнай палітыкай. На думку прадстаўнікоў Вялікай Брытаніі, гэта нагадвае адзіную дзяржаву з адным урадам. Прадстаўнік Даніі ў Эўразьвязе заявіў, што ў такім выпадку ступень інтэграцыі краінаў будзе нават большай, чым у штатаў ў ЗША. Папраўкі ў праект Канстытуцыі члены Эўразьвязу могуць ўносіць да 17 лютага , а канчатковы варыянт будзе прадстаўлены ў чэрвені
XS
SM
MD
LG