Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:11 ]  Высьвятленьне прычынаў катастрофы "Калюмбіі" перададзенае незалежнай камісіі


ХЬЮСТАН, ЗША. Высьвятленьне прычынаў катастрофы касьмічнага шатла “Калюмбія” перададзена незалежнай камісіі, у склад якой уваходзяць вайсковыя экспэрты, адмыслоўцы ў галіне бясьпекі і начальнік аднаго з аддзелаў НАСА – амэрыканскага касьмічнага агенцтва. Камісія на чале з адміралам Хэлам Гэмэнам прыбыла сёньня ў касьмічны цэнтар у Тэхасе. Гэмэн узначальваў расьсьледаваньне ў справе тэрарыстычнага акту на амэрыканскім вайсковым караблі “Коўл” у Йемене.
XS
SM
MD
LG