Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:25 ]  Савудаўская Арабія прапануе амністыю ірацкім афіцыйным асобам у абмен на супрацоўніцтва


ДЖЭДДА. Савудаўская Арабія прапанавала гарантаваць амністыю ірацкім чыноўнікам і ваенным, якія будуць супрацоўнічаць зь інспэктарамі ААН. Міністар замежных справаў Савудаўская Арабіі прынц Сауд-Аль Фэйсал заявіў, што гэтая ініцыятыва магла б быць абмеркаваная падчас сустрэчы сталых сябраў Рады Бясьпекі ААН. Аўтары гэтай ідэі спадзяюцца, што гарантаваньне амністыі ізалюе Садама Хусэйна, паспрыяе ягонаму адхіленьню ад ўлады і ,такім чынам, прадухіліць вайну.
XS
SM
MD
LG