Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:16 ]  Кіраўнікі інспэктараў ААН незадаволеныя супрацоўніцтвам Іраку з ААН


ЛЁНДАН. Махамад Эль-Барадэй, кіраўнік МАГАТЭ, заявіў, што Ірак павінен прадэманстраваць глыбокія зьмены свайго стаўленьня да супрацоўніцтва зь інспэктарамі ААН да 14 лютага, калі інспэктары мусяць прадставіць даклад пра вынікі сваіх праверак. Эль-Барадэй і кіраўнік камісіі ў справе разбраеньня Іраку Ханс Блікс пакуль лічаць нездавальняльным супрацоўніцтва Іраку з ААН. Эль-Барадэй і Блікс, якія ў канцы тыдня зноў наведаюць Багдад, сёньня сустракаліся з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Тоні Блэрам.
XS
SM
MD
LG