Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:09 ]  Цягам некалькіх тыдняў сытуацыя зь Іракам прыйдзе да разьвязаньня


ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што на працягу некалькіх тыдняў сытуацыя вакол Іраку прыйдзе да разьвязаньня ў той ці іншай форме. Выступаючы перад сэнацкім камітэтам замежных справаў, Паўэл выказаў меркаваньне, што бліжэйшыя выхадныя будуць вырашальнымі для здабыцьця падтрымкі ў Радзе Бясьпекі ААН. Дзяржсакратар сказаў, што сябры Рады чакаюць ад Іраку зьмены стаўленьня да інспэктараў ААН. Паводле Паўэла, адміністрацыя будзе імкнуццада прыняцьця адпаведнай рэзалюцыі ААН, аднак, можа пачаць вайну зь Іракам і без яе.
XS
SM
MD
LG