Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:43 ]  Паўэл заявіў, што Ірак валодае зброяй масавага зьнішчэньня


НЬЮ-ЁРК Сёньня на паседжаньне Рады бясьпекі ААН выступіў дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл, які прадставіў доказы, што Ірак валодае зброяй масавага зьнішчэньня і падтрымлівае сувязі з тэрарыстычнымі арганізацыямі. Паводле сьцверджаньня дзяржсакратара, Садам Хусэйн валодае двума з трох кампанэнтаў, неабходных для вытворчасьці ядзернай бомбы. Паўэл заявіў, што Ірак мае 18 спецвагонаў, якія абсталяваныя ў перасоўныя лябараторыі па вытворчасьці біялягічнай зброі. “Няма аніякага сумневу, што Садам Хусэйн мае біялягічную зброю і магчымасць хутка вырабіць нашмат больш, і што ён мае здольнасьць распыляць гэтыя сьмяротныя яды і хваробы, што можа выклікаць сьмерць і разбурэньне”, – заявіў Дзяржсакратар. Паўэл папрасіў ад Рады Бясьпекі – пацьвердзіць на наступным паседжаньні нежаданьне Багдада цалкам супрацоўнічаць з ваеннымі інспэктарамі
XS
SM
MD
LG