Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:26 ]  Паўднёвая Карэя просіць Злучаныя Штаты больш актыўна шукаць дыялёг з Паўночнай Карэяй


Вашынгтон.Паўднёвая Карэя просіць Злучаныя Штаты больш актыўна шукаць дыялёг з Паўночнай Карэяй, каб зьняць вастрыню ядзернага крызысу ў КНДР. Чыюнг Дай-Чул, пасланьнік паўднёвакарэйскага прэзыдэнта, заявіў сёньня ў Вашынгтоне, што менавіта пра гэта ён гаварыў падчас перамоваў зь Дзяржсакратаром ЗША Колінам Паўэлам. Чыюнг таксама даў зразумець, што Сэўл ня лічыць, што трэба тэрмінова праводзіць абмеркаваньне ядзернай праграмы КНДР у Радзе Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG