Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:23 ]  Спынены трохдзённы страйк супрацоўнікаў славацкай чыгункі


Братыслава. Супрацоўнікі славацкай чыгункі выканалі рашэньне суду і вярнуліся сёньня да працы. Трохдзённы страйк, у якім бралі ўдзел 40 тысячаў чалавек, паралізаваў грузавыя перавозкі і пасажырскі рух. Больш за сто цягнікоў з Польшчы, Вугоршчыны, Украіны і Чэхіі былі адмененыя. Прафсаюзы заклікалі да страйку на знак пратэсту супраць плянаў ураду зменьшыць выдаткі праз скарачэньне працоўных месцаў і службаў. Аднак, учора братыслаўскі суд прызнаў страйк незаконным і загадаў яго спыніць. Прэм’ер-міністар Мікулаш Дзурында заявіў, што страйк сур’ёзна нашкодзіў інтарэсам краіны. Цяпер павінны аднавіцца перамовы паміж прафсаюзамі, чыгуначнымі кампаніямі ды ўрадам.
XS
SM
MD
LG